- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амаль два месяцы доўжыўся суд над галоўрэдам TUT.by Марынай Золатавай. І вось учора быў вынесены вердыкт: яна асуджана да штрафу ў памеры 300 базавых велічынь (7650 рублёў). Суддзя Аляксандр Петраш, акрамя гэтага, пастанавіў спагнаць з Золатавай 6 тысяч рублёў на карысць БЕЛТА за паслугі адвакатаў. Калі мець на ўвазе, што першапачаткова галоўнага рэдактара TUT.by абвінавачвалі па ч.2 арт.425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасць службовай асобы), а гэта магло пацягнуць на 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама на абмежаванне прафесійнай дзейнасці, то ўчарашні прысуд засведчыў у нейкай ступені лаяльнасць беларускай Феміды. Хаця ў прынцыпе ўвесь гэты судовы працэс нагадваў больш нейкі зрэжысіраваны спектакль, чым разгляд сапраўды крымінальнай справы. “Народная Воля” застаецца пры сваёй ранейшай пазіцыі: не трэба было даводзіць звычайны канфлікт дзвюх інфармацыйных крыніц да такой раскруткі, калі некалькі месяцаў шырокая грамадскасць краіны гучна абмяркоўвала “Справу БЕЛТА”.