- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтазак выклікалі? Арыгінальным спосабам супрацоўнікі ўнутраных спраў адгукнуліся на заклік уладаў знайсці дадатковыя рэзервы для папаўнення бюджэту краіны. “Вялікі пачын” дагэтуль абмяркоўваюць жыхары Крупак. Гэты невялічкі гарадок на Міншчыне гудзе, як растрывожаны вулей. Яшчэ ў пятніцу ў Крупкі заехаў нябачны дагэтуль аўтазак і спыніўся каля мясцовай крамы ў цэнтры горада. Спецназаўцы ўвайшлі ў краму, дзе, па сведчанні відавочцаў, адбыўся прыблізна такі дыялог: — Чё стоишь тут? — А чаму вы мне тыкаеце? Далей хлопец прамаўляў ужо ў аўтазаку. Туды ж закінулі яшчэ некалькі чалавек. Але самае цікавае адбылося ў суботу ў гадзіну ночы. Аўтазак пад’ехаў да папулярнага ў мясцовай моладзі кафэ “Дарожнае”, дзе моладзь танчыла на дыскатэцы. Раптам уключылася святло, і ў залу ўварваліся людзі ў чорным. Адным ударам збіты з ног хлопец, падаючы, ён б’е галавой сваю дзяўчыну. Ці ў страху вочы вялікія, ці сапраўды адбывалася нешта надзвычайнае, але, як распавядаюць відавочцы, хапалі ледзь не кожнага, хто трапляўся на шляху.