- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзе Андрэй Саннікаў? Учора з палітвязнем у папраўчай калоніі № 4 Магілёва спрабавала сустрэцца яго абаронца Марына Кавалеўская. Безвынікова. Начальнік калоніі Аляксандр Ламаза адмовіў абаронцы. Сваю адмову ён патлумачыў тым, што Саннікаў у калоніі знаходзіцца часова, бо з’яўляецца транзітным перасыльным. Адвакат заявіла, што адміністрацыя парушае правы Саннікава на атрыманне юрыдычнай дапамогі ў любы час, незалежна ад таго, з’яўляецца ён транзітным перасыльным ці знаходзіцца ў месцы зняволення. У той жа дзень Марыну Кавалеўскую не пусцілі ў будынак абласнога ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў, спаслаўшыся на тое, што гэта рэжымны аб’ект. Адвакат вымушана была пісаць скаргу на вуліцы. Яна палічыла гэта прыніжэннем і запатрабавала Кнігу скаргаў. 10 хвілін не было ніякай рэакцыі, а потым юрыста, нарэшце, запрасілі ў будынак. Пры гэтым перад будынкам з’явіліся дадатковыя сілы міліцыі.