- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З гэтага футбольнага сезона МУС гатова прыбраць сваіх супрацоўнікаў са стадыёнаў, а на арэнах плануюць прадаваць піва. Днямі адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола з прадстаўнікамі міліцыі, футбольных клубаў сталіцы і іх балельшчыкамі. У выніку стала вядома, што МУС гатова прыбраць сваіх супрацоўнікаў са стадыёнаў, аднак міліцыянеры працягнуць ажыццяўляць надгляд на ўваходзе на арэны. Бакі дамовіліся таксама, што на пунктах надгляду ўпаўнаважаныя прадстаўнікі федэрацыі маюць права весці незалежную відэаздымку, якая можа быць выкарыстана ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь спрэчных сітуацый. І яшчэ адно новаўвядзенне чакае аматараў футбола. Пры выкананні пэўных заканадаўчых патрабаванняў (арганізацыі стацыянарных кропак продажу) на стадыёнах можна будзе ажыццяўляць рэалізацыю піва. “Што тычыцца міліцыі, то, на мой погляд, прынялі правільнае рашэнне, – лічыць чэмпіён СССР 1982 года ў складзе мінскага Дынама Валерый МЕЛЬНІКАЎ. – Я разумею, што меры бяспекі – гэта неабходная рэч, але ж трэба думаць і пра балельшчыкаў, якія ідуць на стадыёны футбол глядзець, а не ўступаць у нейкія канфлікты. Такое супрацьстаянне не патрэбна нікому”.