- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Магілёве трэці год існуе адзіны ў горадзе беларускамоўны клас. Паўтара года ў ім вучылася трое дзетак. Цяпер засталася толькі адна вучаніца — Ялінка Салаўёва. Бацькі шукаюць ёй аднакласнікаў. Пошукі, аднак, плёну не даюць. Бацькоў, што жадаюць аддаць дзяцей у малакамплектны клас, у горадзе няма. За плячыма Ялінкі Салаўёвай — беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Яе адкрыцця, як і класа ў сярэдняй школе №1, дамагліся бацькі. У садкоўскай групе дзетак было шасцёра, а вось у беларускамоўны клас бацькі аддалі толькі Ялінку. Пасля года вучобы ў самоце да яе далучыліся яшчэ двое дзетак, брат і сястра, аднак праблемы ў сям’і вымусілі бацькоў іх з класа забраць. Палову мінулага навучальнага года і пачатак гэтага Ялінка вучыцца па-беларуску зноў адна. “Я разумею, калі яна адна, то ёй больш увагі, індывідуальны падыход. Але, з другога боку, я клапачуся пра яе сацыяльны, псіхалагічны стан, каб ёй было камфортна. Я за тое, каб было дзетак больш. У нас ужо 3-і клас, і нам асабліва няма на што разлічваць, але ўсё адно хочацца, каб у ім было хаця б больш за адну Ялінку. Два вучні — было б добра”, — разважае маці вучаніцы Надзея Салаўёва.