- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чацвер новаабраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў асвойваліся ў Доме ўрада. Высветлілася, што трое народных абраннікаў яшчэ нават не навучыліся галасаваць. Тым не менш першыя сур’ёзныя рашэнні прынятыя. Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання абраны Уладзімір Андрэйчанка, які займаў гэтую пасаду ў ніжняй палаце мінулага склікання. За яго абранне прагаласавалі 105 са 108 дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Тры бюлетэні былі прызнаны несапраўднымі — такім чынам, трое народных абраннікаў яшчэ нават не разабраліся, як галасаваць. Адзін чалавек на першую сесію па нейкіх прычынах не даехаў. Уладзімір Андрэйчанка быў адзіным прэтэндэнтам на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў. Яго кандыдатуру прапанаваў вопытны ўжо чалавек у калідорах улады — былы старшыня Ельскага райвыканкама, а апошнім часам дэпутат Сяргей Канопліч. Канопліч упадабаў Андрэйчанку за тое, што “ён мае багаты вопыт парламентарызму” і “шмат зрабіў для прасоўвання Палаты прадстаўнікоў на міжнароднай арэне”.