- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яцэк Пратасевіч не пакідае «беларускага пытання». Кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю паўторна абраны польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Еўрапарламента, яго намеснікі — літоўскія дэпутаты Вальдэмар Тамашэўскі і Юстас Палецкіс. Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю была заснавана ў 1994 годзе. Члены дэлегацыі падтрымліваюць актыўны дыялог з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітычнымі партыямі і няўрадавымі арганізацыямі. Прадстаўнікі дэлегацыі наведалі Мінск з аднадзённым візітам у лютым 2009 года. Яны сустрэліся з пасламі краін ЕС, чыноўнікамі МЗС Беларусі, а таксама лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі. Яцэк Пратасевіч упершыню ўзначаліў дэлегацыю ў студзені 2008 года, змяніўшы на гэтай пасадзе польскага дэпутата Богдана Кліха, які быў прызначаны міністрам абароны Польшчы.