- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Лідзе ўвогуле дадумаліся мерапрыемства забараніць. Хаця, згодна з законам аб мясцовых сходах, дазвол улад на іх правядзенне ўвогуле не патрэбны. Як пазначае закон, “мясцовыя сходы могуць праводзіцца на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі альбо яе частцы (мікрараёнах, жылых комплексах, кварталах, вуліцах, дварах, пасёлках). Мясцовыя сходы могуць склікацца па ініцыятыве не менш як 10 працэнтаў грамадзян, якія стала жывуць на адпаведнай тэрыторыі”. А далей, згодна з законам, ініцыятыўная група не пазней як за 15 дзён да дня правядзення сходу, павінна паведаміць аб месцы яго правядзення і пытаннях, якія выносяцца на абмеркаванне, грамадзянам, што пражываюць на адпаведнай тэрыторыі. І ўсё!