- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ізраіль плануе захаваць дыппрадстаўніцтва ў Беларусі. Гэту інфармацыю пацвердзіла часовы павераны ў справах пасольства Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў. "Учора было выказванне міністра абсорбцыі Ізраіля Зеэва Элькіна аб тым, што ў яго была сустрэча з прэм'ер-міністрам, і ён (прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху. - Заўвага БЕЛТА) паведаміў яму аб сваім рашэнні не закрываць пасольства (Ізраіля ў Беларусі). Гэта афіцыйна было агучана, паведамляе БЕЛТА. Аб гэтым мы ведаем", - заявіла Юлія Рачынскі-Співакоў.