- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лех Качыньскі не верыць у чэснасць беларускіх выбараў Польскі прэзідэнт Лех Качыньскі не верыць у празрыстасць і дэмакратычнасць парламенцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю "Радыё Беласток". Л. Качыньскі зазначыў, што выбары былі для Беларусі крокам у правільным накірунку, але "выбары дэмакратычныя тады, калі ўлады не маюць ніякай магчымасці кантролю над працэсам галасавання". "Калі ёсць магчымасць для кантролю, то гэта заўсёды сігналізуе аб небяспецы і азначае, што дэмакратыі няма", - сказаў польскі прэзідэнт. Паводле яго меркавання, у Беларусі павінен адбывацца працэс змены ўладных эліт. "Іншымі словамі, прэзідэнт Лукашэнка павінен быць чалавекам, які разумее, што страта ўлады гэта няўдача, але гэта нармальна, — сказаў Л.Качыньскі. - Але няма ніякіх прыкмет таго, што Лукашэнка лічыць страту ўлады нармальным працэсам".