- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жывыя ў спісах выбаршчьжаў сябе не знаходзілі, затое нехта выклікаў выбарчыя камісіі ад імя памерлых Раніца 28 верасня пачалася са скандальнага паведамлення: у Гомельскай вобласці напярэдадні вечарам на выбарчым участку адбылася масавая бойка. Пабіліся, нібыта, міліцыянеры, што прыехалі сачыць за выбарамі з абласнога цэнтра, і выбаршчыцы жыткавіцкага сельскагаспадарчага ПТВ. Што іказаць:добрыпачатак... 8.00 Па ўсёй краіне адчынілі дзверы тысячы выбарчых участкаў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына радасна паведаміла, што 26% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Па Коласаўскай выбарчай акрузе Мінска, дзе балатаваўся лідэр ПКБ Сяргей Калякін, на некаторых участках прагаласавалі больш за 90% выбаршчыкаў (зразумела, студэнты). Карацей кажучы, галасаванне пачалося з вялікай "форы", што захоўвалася ў скрынях для датэрміновага галасавання. 9.00 Унікальны прэцэдэнт здарыўся на адным з выбарчых участкаў Гродна. Калі кандыдат у дэпутаты па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе Сяргей Кузьмянок прыйшоў на выбарчы ўчастак прагаласаваць, выявілася, што ўсёй яго сям'і ... няма ў выбарчых спісах. Сяргей Кузьмянок кажа, што 15 гадоў ён галасаваў на гэтым участку на розных выбарах, а зараз ягоная кватэра разам з насельнікамі некуды знікла са спісаў. Больш таго, сябры камісіі не хацелі ўключаць Сяргея Кузьмянка ў спісы выбаршчыкаў. I толькі пасля таго, як кандыдат у дэпутаты заявіў, што выкліча на ўчастак прадстаўнікоў АБСЕ, камісія дала яму магчымасць прагаласаваць.