- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пластылінавыя выбары, альбо Аб тым, як кобрынская вертыкаль вырашыла праводзіць галасаванне Можна сказаць дакладна: не толькі ў Кобрыне, але і па ўсёй Беларусі напярэдадні выбараў праўладная вертыкаль правяла спецыяльныя нарады, з тым каб узгадніць сцэнарыі правядзення галасавання. Кобрынскі сябра Партыі БНФ Аляксандр Мех, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, цудам патрапіў на такую нараду. Дзякуючы гэтаму "выбарчыя планы" кобрынскай вертыкалі сталі набыткам галоснасці. "Нарада адбывалася ў актавай зале Кобрынскага райвыканкама, - дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Мех. -Мяне хоць і пазналі, але дазволілі застацца. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі Кобрынскага райвыканкама -чыноўнікі розных узроўняў. Я так зразумеў, менавіта гэтыя людзі будуць адказнымі за правядзенне галасавання ў нашым горадзе". I вось яно першае кобрынскае ноу-хау. Урны для галасавання ў гэтым горадзе на гэты раз будуць апячатаны... простым пластылінам, які можна набыць у любым магазіне. "Менавіта такое рашэнне было прынята падчас нарады, — гаворыць Аляксандр Мех. -Цяжка сказаць, з чым канкрэтна звязана такое новаўвядзенне, але і дзіцяці зразумела, што пластылінавую "пломбу" пры патрэбе сарваць з урны куды... (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)