- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даеш рэферэндум! Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) плануе ў верасні падаць у Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за правядзенне рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Як паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, гаворка ідзе пра адмену наяўнай сістэмы кантрактаў. Паводле яго слоў, чакаецца, што ў групу па зборы подпісаў увойдзе прыкладна тры тысячы валанцёраў. Фядыніч зазначыў, што ініцыятарам неабходна сабраць 50 тысяч подпісаў для правядзення рэферэндуму. Апрача таго, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі будзе перададзены пакет прапаноў па змяненні Працоўнага кодэкса. Прафлідэр выказаў спадзяванне, што ЦВК зарэгіструе ініцыятыўную групу. Калі гэтага не адбудзецца, прафсаюз мае намер праводзіць гутаркі з рабочымі на прахадных прадпрыемстваў. "Рабочыя нас падтрымаюць", - перакананы Г. Фядыніч. Ён таксама зазначыў, што незалежныя прафсаюзы наогул не супраць кантрактнай формы найму, аднак лічаць, што яна не павінна быць прымусовай: работнік павінен мець права на скасаванне кантракта. Лідэр прафсаюза выказаў спадзяванне на тое, што "ўлады сядуць за стол перамоў з незалежнымі прафсаюзамі".