- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі мы кажам пра ўмацаванне беларускага рубля, трэба глядзець не на асобныя валюты, а на кошык валют, – кажа эксперт. – І ў гэтым плане наш рубель расце ўжо цэлы год. Прычына тут простая – на беларускім валютным рынку прапанова перавышае попыт, бо амаль год насельніцтва выступае чыстым прадаўцом валюты. Падаюць рэальныя даходы насельніцтва, а людзі хочуць нейкім чынам падтрымліваць свой узровень жыцця. І яны робяць гэта за кошт таго, што прадаюць свае валютныя зберажэнні. Пакуль такая сітуацыя захаваецца, рубель да кошыка валют будзе ўмацоўвацца. А вось паводзіны асобных валют моцна залежаць ад знешніх фактараў. У прыватнасці, мы бачым: калі ў Расіі рубель умацоўваецца да долара і еўра, то і ў Беларусі адбываецца тое самае.