- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Чарка на пасашок» — і нашто нам тая бульба? Калі б французы развучыліся рабіць віно, швейцарцы — гадзіннікі, армяне — каньяк, яны б ад сораму павыдзіралі на сабе валасы. А вось нам не толькі не сорамна за тое, што ў "квітнеючай" Беларусі бульба вырадзілася, мы яшчэ і святкаваць гэта збіраемся. Можа, чулі, з ініцыятывай правядзення ў краіне новага штогадовага Свята бульбы выступіў Мінскі аблвыканкам. Пачатак традыцыі хочуць закласці ўжо ў гэтым годзе ў Слуцку. На спецыяльнай прэс-канферэнцыі прадстаўнікі абласной улады паспелі ўжо расказаць журналістам, як яны хочуць падзівіць грамаду размахам гулянкі. Шкада, што не было на той прэс-канферэнцыі старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Справа ў тым, што толькі нядаўна КДК па Мінскай вобласці правяраў на Міншчыне выкананне дзяржаўнай праграмы развіцця бульбаводства. І вынікі аказаліся проста скандальнымі. Ну, напрыклад, КДК высветліў, што… Міншчыне гэтай вясной не будзе чым засаджваць палеткі — проста не хопіць насення. Во дажылі!