- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасці дыялогу з прадстаўнікамі “ўсіх палітычных лагераў” у шэрагах айчыннай апазіцыі пачалося варушэнне. Нагадаем, у панядзелак Лукашэнка заявіў: “Я як кіраўнік дзяржавы прапаную ўсім людзям з цвярозым розумам, якія любяць сваю краіну, да якога б палітычнага лагера яны ні належалі, сесці за “круглы стол”, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне”. Літаральна на наступны дзень за зачыненымі для прэсы дзвярыма сабраліся лідары беларускай апазіцыі, каб абмеркаваць мэтазгоднасць і ўмовы дыялогу з уладай. Удзел у сустрэчы прынялі прадстаўнікі Аб’яднанай грамдзянскай партыі, партыі “Справядлівы свет”, Партыі БНФ, аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, руху “За свабоду” і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”. Пра што гаварылася на сустрэчы? На якіх умовах беларуская апазіцыя пойдзе на гэтыя перамовы? Ці гучалі на сустрэчы нейкія “асаблівыя меркаванні”? На гэтыя пытанні “Народнай Волі” адказаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль ЛЯБЕДЗЬКА.