- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як паведамлялася, адвакат Марына Кавалеўская ўпершыню больш як за два месяцы змагла сустрэцца са сваім падабаронным — кандыдатам у прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэем Саннікавым. Па словах жонкі палітыка Ірыны Халіп, размова адваката з Андрэем працягвалася каля гадзіны. Але аб умовах утрымання і аб тым, чаму апошнія месяцы палітык знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі, не было сказана нічога. — Андрэй жывы, адносна здаровы і нядрэнна выглядае. Я так зразумела, што Андрэя папярэдзілі, што калі ён будзе распавядаць, што адбываецца ў калоніі, дык больш да яго нікога не пусцяць. Гэта мая версія, — распавяла Ірына Халіп. — У асноўным большую частку спаткання Андрэй запытваў, як там у нас справы. Усё ж такі два месяцы ўвогуле без інфармацыі пра тое, што адбываецца з ягонай сям’ёй. Ведаю, што за гэтыя два месяцы ён напісаў 20 лістоў да адваката, дзе спрабаваў, як і мне, патлумачыць, што там адбываецца. І ніводны ліст не дайшоў. Па апошніх звестках, Андрэй Саннікаў нарэшце пераведзены з памяшкання камернага тыпу ў атрад. А гэта дае больш магчымасці знаходзіцца на свежым паветры і кантактаваць з іншымі асуджанымі.