- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Колькі працягнецца вымушанае беспрацоўе на «Мотавела»? Рабочыя Мінскага мотавелазавода знаходзяцца ў вымушаным адпачынку ўжо другі месяц запар. Калі яны вернуцца на свае працоўныя месцы — не вядома. Яшчэ на пачатку снежня мінулага года працаўнікі гэтага прадпрыемства былі пастаўлены перад фактам: трэба сыходзіць у вымушаны адпачынак. Рабочых супакойвалі тым, што адразу пасля Новага года яны вернуцца да выканання сваіх абавязкаў. Аднак прайшоў амаль увесь студзень, а воз, як кажуць, і зараз там. Вось што расказаў карэспандэнту "Народнай Волі" адзін з супрацоўнікаў ААТ "Мотавела". На ўмовах ананімнасці, праўда. I чалавека зразумець можна: да пенсіі яму засталося дапрацаваць усяго некалькі месяцаў (але яго прозвішча ў рэдакцыі ёсць). — Вы пытаецеся, што зараз творыцца на заводзе? Калі коратка, то гэта поўны бардак, — гаворыць мой суразмоўца.