- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 жніўня б.г. у “Народнай Волі” быў надрукаваны ліст мінчаніна Андрэя Лаўрынчыкава пад загалоўкам “Дзе вы, Аляксандр Уладзіслававіч?”. Ён адрасаваны былому рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, экс-кандыдату ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, які пазней быў кінуты за краты, А.У.Казуліну. Заканчваўся матэрыял словамі: “Міналі тыдні, месяцы, гады, а голасу галоўнага апанента Лукашэнкі не было чуваць. На жаль, не чуваць яго і цяпер. Што здарылася — ніхто не можа сказаць. Можа, ты, “Народная Воля”, пральеш святло? Дзе зараз Аляксандр Уладзіслававіч Казулін? Як жыве, чым займаецца? Якія планы на будучае? Няўжо развітаўся з палітыкай?