- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкрыты ліст генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. Прамінула 3 месяцы з таго дня, калі за ўдзел у грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" я быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія зрабілі ў маім доме ператрус і забралі ўсе рукапісы: папяровыя і электронныя. Якія адносіны да крымінальнага кодэкса, да артыкула 250, па якім мяне затрымалі, могуць мець мае аповесці, апавяданні, паэмы і вершы?.. Ніякага. Але на ўсе просьбы вярнуць мне іх — ці маўчанне, ці пустыя адпіскі. Сярод забранага — творы незавершаныя і толькі распачатыя. Дзённікавыя, інтымныя запісы, якія датычаць выключна майго асабістага жыцця: аносін з маімі сябрамі, знаёмымі, жонкай, дзецьмі… І ва ўсё гэта нехта мае права лезці? Па надуманай прычыне? Праз артыкул, у якім прадугледжана пакаранне за нейкую падманлівую інфармацыю пра нейкія тавары?.. Ці ў нашай краіне таварам стала ўсё?