- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто за 23 долары пойдзе рэгістравацца на біржу, каб атрымаць статус беспрацоўнага? Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску на канец ліпеня складаў 190,7 тыс. рублёў, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Гэта прыкладна 23 долары. Месяц таму беспрацоўным плацілі яшчэ меней — сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі на 1 чэрвеня складаў 181,4 тысячы. Як можна пражыць месяц на такія грошы? Для параўнання: з 1 жніўня разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 843,9 тыс. рублёў у месяц.