- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі “заяц” худнее на вачах: за адзін долар — пры разліку з якім-небудзь іпэшнікам на рынку — трэба выкласці 8 тысяч “вушастых”. I такое ўражанне, што “зайчыку” пагражае поўная дыстрафія... Такая немач нацыянальнай валюты б’е па кішэні перш-наперш шараговых грамадзян, бо куды ні сунься — усё прывязана да долара і еўра. Многія задаюцца пытаннем: і дзе тая мяжа, за якой хоць якая-небудзь стабільнасць, прыпыненне росту цэн на ўсё? Калі нарэшце спыніцца інфляцыйны разгон? Простаму абывацелю складана разабрацца, што адбываецца. Яму смыліць адно: ці будзе далей яшчэ горш, ці варта ганяцца за доларамі па “шэрым” курсе, ці ўкладваць свае “кроўныя” ў мэблю, бытавую электратэхніку ды іншыя тавары? Нарэшце, яго цікавіць: ці магчыма яшчэ адна дэвальвацыя, якая для большасці можа стацца катастрофай? У такой сітуацыі ўжо не ведаеш, каму верыць, бо мы навучаны папярэднімі аракуламі, якія абяцалі і дэвальвацыю не дапусціць, і курс стабілізаваць, і напоўніць абменнікі замежнай цвёрдай валютай. Нічога такога і блізка няма — свабоднае падзенне працягваецца. І абсалютна не вядома, калі над нашымі галовамі раскрыецца выратавальны купал валютнага парашута... Застаецца хіба адно — маліцца ды слухаць парады дасведчаных людзей, розных фінансістаў, эканамістаў, незалежных экспертаў. Але і ў іх розныя меркаванні...