be
pdf

Народная Воля 125-126

У Мінск прыехаў высокі амерыканскі візіцёр. 14 жніўня ў Беларусі з аднадзённым візітам знаходзіцца памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан. Як паведамілі ў прэс-службе пасольства ЗША, у межах візіту запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай улады і лідэрамі грамадзянскай супольнасці. МЗС Беларусі ў сваю чаргу пакуль ні пра сам візіт, ні пра тэмы, якія будуць абмяркоўвацца, не паведамляе. Нагадаем, на працягу апошняга года Беларусь неаднаразова наведвалі амерыканскія чыноўнікі. 21—22 жніўня 2008 года ў Мінск прыязджаў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх справах Дэвід Меркел. Ён сустрэўся з беларускімі афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі. У студзені 2009 года Беларусь наведаў прадстаўнік Дзярждэпартамента, чыі імя і пасада не паведамляліся. Ён прыязджаў у Мінск для таго, каб абмеркаваць сітуацыю з амерыканскім юрыстам Эмануілам Зельцэрам, які тым часам знаходзіўся ў турме.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-08-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2009 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org