- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Бяляцкі: хто ён? Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі са скуры вылузваюцца, каб паказаць старшыню пазбаўленага ліцэнзіі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага толькі з аднаго боку — як парушальніка падатковага заканадаўства. Ні слова пра тое, чаму ён вымушаны быў адкрываць рахункі ў замежных банках, ні паўслова, як выкарыстоўваліся грашовыя сродкі... Яшчэ вядзецца разбіральніцтва, не вядома, будзе суд ці не будзе, а паводле сцвярджэнняў праўладных прапагандыстаў, ён — злачынца. Што гэта, падыграванне “Чырвонаму дому”? Следству? Іншым сілам, для якіх актыўная дзейнасць праваабаронцаў — костка ў горле? “Народная Воля” лічыць некарэктным умяшальніцтва на даным этапе ў юрыдычную справу. У той жа час чытачы, шырокая грамадскасць маюць поўнае права на ўсебаковую інфармацыю пра Алеся Бяляцкага, чыё прозвішча ў гэтыя дні гучыць з самых розных крыніц. Хто ён, адкуль родам, дзе вучыўся, які яго працоўны шлях, погляды на жыццё, палітыку — на гэтыя і многія іншыя пытанні дае адказы яго інтэрв’ю, запісанае паўтара года таму вядомым журналістам Аляксандрам Тамковічам.