- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юрый Лявонаў - на волі. Ваўкавыскага прадпрымальніка вызвалілі з мінскага СІЗА вечарам 8 жніўня. Але за кратамі яшчэ застаюцца Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка. Аб вызваленні Лявонава паведаміла ягоная дачка Юлія: "Увечары 8 жніўня бацька прыйшоў дадому. Мы не маглі ў гэта паверыць. Вось так проста зазваніў дамафон, мы знялі слухаўку і пачулі голас бацькі. Зайшоўшы ў дом, ён проста сказаў: "Я прыйшоў дадому, мяне адпусцілі". Чаму яго вызвалілі, ён пакуль не гаворыць. Думаю, што на гэтым тыдні ён захоча сустрэцца з журналістамі і сам усё раскажа. Мяркую яму ёсць што расказаць". Таксама дачка Юрыя Лявонава адзначыла, што стан здароўя бацькі нармальны. "У гэтым сэнсе ўсё добра", - дадала Юлія. У панядзелак, калі гэты матэрыял рыхтаваўся да друку, пагутарыць з Юрыем Лявонавым не ўдалося - яго тэлефон не адказваў. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні Юрый Лявонаў дасць прэс-канферэнцыю, тады і стануць вядомыя прычыны яго вызвалення.