- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лапшын быў затрыманы ў Мінску яшчэ ў ноч на 15 снежня 2016 года па просьбе азербайджанскага боку. Паколькі ён адначасова з’яўляецца грамадзянінам Ізраіля, Расіі і Украіны, то пытанне аб экстрадыцыі ў Баку высвятлялася як па дыпламатычных каналах, так і праз суд. Азербайджанскія ўлады абвінавачваюць А.Лапшына ў тым, што ён некалі незаконна перасек мяжу іх краіны, паколькі перад гэтым наведваў непрызнаную Нагорна-Карабахскую Рэспубліку. Яму пагражае пакаранне да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Але гэта будзе вырашаць ужо суд Азербайджана.