- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як паведамляла “Народная Воля”, на мінулым тыдні на дзесяць сутак быў затрыманы старшыня незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. Яму могуць інкрымінаваць утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне, згодна з гэтым артыкулам, — пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Затрыманню вядомага праваабаронцы папярэднічалі ператрусы ў яго дома і на лецішчы, на офісе ПЦ “Вясна”. Згодна з заканадаўствам, пасля заканчэння 10 сутак, адлік якіх вядзецца з моманту затрымання, следчыя органы павінны будуць выставіць Бяляцкаму абвінавачанне, выпусціць яго з СІЗА або працягнуць тэрмін яго ўтрымання пад вартай. Цяпер Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў СІЗА на вул.Валадарскага, што ў цэнтры Мінска. Аднак ягонае імя не сходзіць са старонак не толькі беларускай, але і замежнай прэсы.