- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як нідэрландзец напалохаў памежнікаў... У чацвер больш як на гадзіну быў закрыты пункт пропуску "Варшаўскі мост". Беларускім памежнікам упершыню давялося праводзіць рэальныя аператыўныя мерапрыемствы па недапушчэнні пранікнення ў Беларусь віруса свінога грыпу. Як расказаў БелаПАН начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага Камітэта Аляксандр Цішчанка, у 11 гадзін да мэдыкаў звярнуўся грамадзянін Нідэрландаў, які ўяжджаў у краіну з двума беларусамі на аўтамабілі "Мэрсэдэс".