- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сфальсіфікавалі?! Хто і як знайшоў адказ на гэтае пытанне. Дык усё ж колькі галасоў набраў А.Лукашэнка? Пытанне, дакладны адказ на якое пралівае святло на самае галоўнае — вынікі выбараў сфальсіфікаваны ці не? Але пойдзем па парадку. Небезвядомая Ярмошына аб'явіла: А.Лукашэнка набраў 79,65 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Апазіцыя, абапіраючыся на вынікі, атрыманыя на тых участках, дзе падлік галасоў быў празрыстым, паведаміла: А.Лукашэнка набраў менш за 50 працэнтаў галасоў. І тут з'явілася трэцяя інфармацыйная крыніца. Згодна з апытаннямі, праведзенымі Незалежным інстытутам сацыяльных і эканамічных даследаванняў (зарэгістраваны ў Вільнюсе), на выбарах 19 снежня за А.Лукашэнку прагаласавала 58 працэнтаў беларусаў, прыйшоўшых на выбарчыя участкі.