- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора “Народная Воля” была імянінніцай — 16 гадоў мінула з таго дня, як выйшаў яе першы нумар. З аднаго боку — радасная дата, з другога — не да весялосці. Вось ужо амаль тры месяцы не вылазім з судоў. Галоўны судовы працэс пачынаецца заўтра, 13 ліпеня, па іску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты “Народная Воля”. Паверце, няма ніякага жадання каментаваць дзеянні чыноўнікаў. Але і маўчаць нельга! Мой грамадзянскі і службовы абавязак — да апошняга ўздыху ратаваць газету, якая патрэбна не столькі мне, яе заснавальніку, колькі ўсім свядомым беларусам, якія неабыякава ставяцца да лёсу краіны, да лёсу нашай адзінай Бацькаўшчыны.