- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прысуд Казуліну - прысуд судовай сістэме, ўсёй цяперашняй уладзе Беларусі 13 ліпеня споўнілася два гады, як быў вынесены прысуд па сфабрыкаваных у спешным парадку трох крымінальных справах супраць Аляксандра Казуліна. Гэтыя сумныя ўгодкі млява каментаваліся нават у незалежных СМІ. Між тым з вышыні мінулага часу значнасць гэтага судовага працэсу толькі павялічылася. Упершыню ў сучаснай гісторыі і судовай практыцы нашай краіны судзілі кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Беспрэцэдэнтнай была колькасць крымінальна-прававых і працэсуальных парушэнняў падчас судовага разгляду. Замест забеспячэння працэсуальных правоў абвінавачанага, аб'ектыўнага, скрупулёзнага разбіральніцтва справы суд звязваў рукі абароне. Гэта было так відавочна, што некаторыя палічылі гэта хітрым ходам і нават падумалі, што А.Казуліну "дадуць мала". А тут пяць з паловай гадоў турэмнага зняволення! Якое дзікунства, якая жорсткасць да чалавека, прафесара, палітыка. ужо збітага ботамі сілавікоў! Кіруючы рэжым не мог не адпомсціць Казуліну за свой спалох, за тое, што сваімі выступамі Аляксандр Уладзіслававіч зрабіў рэвалюцыю ў розумах шматлікіх беларусаў, запаліў іх сэрцы надзеяй і дазволіў выявіцца нацыянальнай самасвядомасці і гонару. Абарона на судзе даказала невінаватасць А.Казуліна, а затым у скаргах выявіла ўсю беспадстаўнасць і незаконнасць прысуду.