- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На апошнім Сойме руху салідарнасці “Разам” акадэмік Леанід Лыч пры абмеркаванні становішча беларускай мовы ў грамадстве зрабіў выснову: “Яшчэ ніколі ў найноўшай гісторыі Беларусі не ўзнікала так востра і небяспечна пытанне не толькі захавання беларускай мовы, а і захавання самой незалежнасці”. Як пацвярджэнне гэтай тэзы прагучалі словы генерал-лейтэнанта Леаніда Рашэтнікава, дырэктара Інстытута стратэгічных даследаванняў РФ, які забяспечвае аналітыкай уладныя структуры прэзідэнта Пуціна: “Незалежнай Беларусі не можа быць”, “Нельга забываць – гэта (Беларусь) гістарычная частка вялікай Расіі, гэта частка нашага народа”.