- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улетку 1993 года ў Оперным тэатры праходзіў шматлюдны і прадстаўнічы (каля 1000 дэлегатаў) Першы з’езд беларусаў свету. Зайшоўшы ў прасторнае фае, я ўбачыў даўжэзную чаргу да кніжнага шапіка. Пацікавіўся таварам і быў уражаны – людзі стаялі ў чарзе па навуковую манаграфію і бралі яе па некалькі асобнікаў! Так я ўпершыню сустрэўся з кнігай гісторыка Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», чый 5000-ы наклад амаль увесь і расхапалі на тым з’ездзе. Рэдкі выпадак – гістарычнае даследаванне стала бестселерам! Туронкава кніга зрабіла сапраўдную рэвалюцыю ў беларускай гістарыяграфіі пра Другую сусветную вайну. Пра яе ў нас былі напісаны цэлыя гімалаі літаратуры, але пераважна гэта быў погляд з чужой званіцы, часцей прапагандысцкі, чым навуковы.