«Народная аўдыякніга»: як паўдзельнічаць і хто выбірае твор
2023-10-10 20:00
Летась удзельнікі праекта “Народная аўдыякніга”, у якім было задзейнічана больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў, запісалі аўдыяверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай. Праект стаў паспяховым. Заяўкі далучыцца стваральнікі праекта атрымлівалі яшчэ доўгі час пасля рэлізу. І вось “Народная аўдыякніга” вяртаецца! Калі вы хацелі паўдзельнічаць у агучванні аўдыякнігі, то цяпер той самы чаканы момант — распачаты прыём заявак на ўдзел у запісе наступнай кнігі.
Ці час цяпер для стварэння аўдыякніг і як правільна выбраць твор, які варта начытаць? Якой літаратуры патрабуе сучаснае беларускае грамадства? Па якіх крытэрах адбіраюць удзельнікаў праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць аўдыявыдавец і адна са стваральніц і рэдактарка праекту “Народная аўдыякніга”
Крысціна Дробыш і стваральнік праекта
audiobooks.by, адзін са стваральнікаў праекту “Народная аўдыякніга”
Мікіта Белаглазаў.