be
epub

“Надзея святая таёмна крадзецца…”

Чыгрын Сяргей
Лісты Сяргея Новіка-Пеюна

Часта дастаю з паліц свайго хатняга архіва тэчку з прозвішчам паэта Сяргея Новіка-Пеюна (1906-1994). У ёй захоўваюцца лісты, здымкі, кніжкі, паштоўкі, вершы паэта. Нядаўна яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага, цікавага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў розныя: і вялікія, і невялікія, але шчырыя і сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне называў па-бацьку і на “Вы”, а пры сустрэчах – на “Ты” ці проста па імені. На лістах абавязкова ставіў тры пячаткі: адна была з адваротным адрасам, на другой было напісана “Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн г. Мінск”, а на трэцяй – прозвішча “Сяргей Новік-Пяюн”. Сябраваў я з Сяргеем Міхайлавічам шмат гадоў. Ён часта наведваў Слонім, дзе жыла яго сястра, заходзіў да мяне ў рэдакцыю раённай газеты, дзе я працаваў. А калі я бываў у Мінску – забягаў да яго ў маленькую аднапакаёўку на вуліцы Купрыянава. Пра што толькі ён мне ні расказаў!.. Але найбольш любіў распавядаць пра Слонім, пра мастака Антона Карніцкага, 180 карцін якога вывезлі немцы ў Германію падчас Другой сусветнай вайны, пра гісторыка і краязнаўца Язэпа Стаброўскага, пра генерала Яўгена Леашэню і пра іншых землякоў. (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Чыгрын Сяргей
  • Дата выхаду: 2023
  • Copyright © 2023 by Сяргей Чыгрын; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Чыгрын Сяргей, “Надзея святая таёмна крадзецца…” Лісты Сяргея Новіка-Пеюна; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 194-202 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org