Надоечы ў Беластоку выйшаў другі зборнік паэзіі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
2023-08-19 13:10
Нашым слухачам вядомы ён як дырэктар Другога Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім.
Андрэй Сцепанюк нарадзіўся ў Бельску Падляскім у 1963 годзе. Закончыў бельскі беларускі ліцэй, а пазней – Кафедру беларускай філалогіі Варшаўскага Універсітэту. Працаваў настаўнікам у беларускім ліцэі. Нашым слухачам ён вядомы перш за ўсё як дырэктар Другога Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Раней быў таксама мэрам гэтага гораду на Падляшшы.
Але Андрэй Сцепанюк – гэта таксама беларускі паэт. Надоечы ў Беластоку выйшаў яго другі зборнік паэзіі «Зямля над белай ракой».
З аўтарам размаўляе Яраслаў Іванюк, у прыватным жыцці сябар Андрэя Сцепанюка.
Яраслаў Іванюк