На Смаргоншчыне пройдзе літаратурна-музычнае свята - “Кушлянскі фэст”
2025-08-19 15:00
Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце — 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.
Падчас фэсту адбудуцца экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры, духмяная габрата з зёлак, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята.
Спецыяльны музычны госць — народны фальклорны ансамбль «Сарматы». Пачатак свята ў 12 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя