- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аповесць “На службе князя Радзівіла” прысвечана падзеям Інфлянцкай вайны другой паловы XVI стагоддзя. Жывая мова, цікавыя апісанні робяць кнігу даступнай ўсім, незалежна ад узросту і гістарычнай адукацыі. На старонках твору паўстаюць гістарычныя постаці вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста, які адначасова быў польскім каралём. Пры ягоным кіраванні ў Вялікім Княстве Літоўскім пашырылася і перамагла Рэфармацыя, была праведзена аграрная рэформа і зацверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. У 1569 г. падпісаў акт Люблінскай вуніі, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае стварылі канфэдэрацыю – Рэч Паспалітую Абодвух Народаў (палякаў і ліцьвінаў). Апошні з дынастыі Ягайлавічаў. Пазнаёмімся з постаццю канцлера Вялікага Княства Літоўскага і ваяводы віленскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага, найвышэйшага гетмана літоўскага князя Мікалая Радзівіла Рудога.