На сайце Беларускага ПЭНа з’явілася новае даследаванне пра рэпрэсіі, што закранаюць сферу культуры Беларусі ў 2022–2023 гг.
2023-09-28 19:26
Даследаванне грунтуецца на падставе 42 экспертных інтэрв’ю з дзеячамі культуры – літаратарамі, мастакамі, фатографамі, музыкамі, прадстаўнікамі тэатра, музеязнаўцамі, працаўнікамі кіно, краязнаўцамі, акадэмічнымі даследчыкамі, культурнымі журналістамі, рэстаўратарамі, арт-менеджарамі і гэтак далей.
Фармат паўструктураванага інтэрв’ю дазволіў нам як сабраць статыстыку парушэнняў у сферы культуры, так і стварыць прастору для індывідуальнай размовы і выказванняў. Рэспандэнты жывуць і працуюць у Беларусі, інтэрв’ю з імі ладзіліся ў перыяд з сярэдзіны сакавіка да пачатку чэрвеня 2023 года.
Дзякуем кожнай і кожнаму з нашых суразмоўцаў, размова з якімі была не толькі важная дзеля лепшага разумення таго, што адбываецца ў сферы культуры ўнутры Беларусі, але і цікавая сама па сабе. Тэкст даследавання пабудаваны на іх цытатах і развагах.
Прачытаць даследаванне можна на трох мовах: