be
pdf

На Каляды

Акулін Эдуард
містэрыя ў 4-х актах, паводле народнага

Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў, захаваліся ў фальклоры, у песнях, казках, прыказках і прымаўках. Каляды – гэта таксама тэатральныя прадстаўленні – Батлейкі, калядоўшчыкі, вандроўныя тэатральныя трупы. Здаўна існуе традыцыя хадзіць ад хаты да хаты і несці добрую навіну. Паэт Эдуард Акулін стварыў свой сцэнар даўно вядомага свята – вершаваную містэрыю ў чатырох актах, якая так і называецца “На Каляды”. Аснова твора, заразумела, народная творчасць. Гэтай містэрыяй у гатовым выглядзе могуць карыстаць як прафесійныя тэатральныя калектывы, так і тэатральныя гурткі ў школах ці дзіцячых садках. Кожнаму прыйдзецца даспадобы лёгкая вершаваная форма твора. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Акулін Эдуард
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская каталіцкая грамада
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996
  • Выдавец: Беларуская каталіцкая грамада
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Рэлігія
  • Copyright: © 1996 by Эдуард Акулін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2574
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org