На Чарнобыльскім шляху ў Варшаве патрабавалі спыніць ператварэння Беларусі ў атамны палігон Расіі
2023-04-27 15:38
Пазбаўленыя магчымасці ўшанаваць памяць ахвяраў аварыі і аддаць даніну пашаны ліквідатарам у сябе на Радзіме – у Беларусі – пару соцень чалавек зладзілі Чарнобыльскі шлях у Варшаве.
26 красавіка мінула 37-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС – найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва, для народу Беларусі навек незагойнай раны.
Пазбаўленыя магчымасці ўшанаваць памяць ахвяраў аварыі і аддаць даніну пашаны ліквідатарам у сябе на Радзіме – у Беларусі – пару соцень чалавек зладзілі Чарнобыльскі шлях у Варшаве.
Вайна ва Украіне і патэнцыйнае размяшчэнне ядзерная зброі Расіі ў Беларусі дадалі чарнобыльскаму болю вастрыні. Удзельнікі чарнобыльскіх шляхоў, якія апрача польскай сталіцы, прайшлі ў Кракаве, Уроцлаве, Гданьску і Шчэціне і іншых гарадах свету, перадусім патрабавалі спыніць ператварэння Беларусі ў атамны палігон Расіі.
Рэпартаж з варшаўскага Чарнобыльскага шляху слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж