be
epub

Мыла

Адам Мікола
Раман

Снег хрумсцеў пад нагамі, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволі адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскім рынгу. Прайшоўшы міма Цэнтральнага гастранома, у якім за доўгай стойкай ля вокнаў стомлены за дзень народ паядаў адзін за адным гамбургеры, хот-догі, сандвічы і запіваў ці гарачай гарбатай, ці халодным кефірам альбо сокам, гледзячы які ў каго густ; пазіраючы сабе пад ногі і толькі цудам абмінаючы выпадковых прахожых, трымаючы рукі ў кішэнях курткі, Вадзім Корбут спусціўся ў падземны пераход. Выцягнуўшы з унутранай кішэні пляшку «Льва», ён адкаркаваў яе запальнічкай і паставіў піва на карніз зачыненага кіёска, побач з якім спыніўся. Шпурнуўшы ў сметніцу пусты пачак «Форту», Вадзім закурыў апошнюю цыгарэту. Як і заўсёды, ці то сметніца была далёка, ці ён не разлічыў траекторыі палёту, пачак не даляцеў да сметніцы і шмякнуўся ў лужыну, дзе тут жа быў расціснуты цяжкай нагой панурага таўстуна. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Адам Мікола
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Мікола Адам; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org