- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
29 сьнежпя, напярэдадні Новага году, нечаканы «падарунак» атрымала Генэраяьнае консульства Расейскае Федэрацыі, што ў Берасьці. Адна з жыхарак нашага гораду паднесла прадстаўнікам гэтае дыпляматычнае ўстановы пахавальны вянок з жалобным надпісам «Вечная памяць сяброўству Расеі й Беларусі». Як ня цяжка здагадацца, гэткім своеасаблівым чынам некаторыя зь берасьцейскіх грамадзянаў адгукнуліся на падпісаныя ў Маскве пагадненьні аб далейшым «едіненіі» дзьвюх суседніх дзяржаваў. Цікава, што кіраўніка мясцовае філіі праваабарончага цэнтру «Вясна-96» Уладзімера Вялічкіна, які даведаўся аб гэтай акцыі ды зьявіўся да будынку расейскага консульства, імкнуліся абвінаваціць у правакацыйнае дзейнасьці. Іншых наступстваў інцыдэнт пакуль што ня меў. (фрагмент)