- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пратэстантызм, які ўзнік як апазіцыя рымска-каталіцкай царкве ў Заходняй Еўропе яшчэ ў XVI ст., хутка атрымаў падтрымку сярод жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога ўваходзілі сучасныя беларускія землі. Падчас з’яўлення пратэстантызму, на тэрыторыі Беларусі насельніцтва прытрымлівалася розных канфесій: праваслаўя, якое ўзнікла яшчэ ў IX ст.; каталіцтва, якое распаўсюдзілася пасля выканання абавязку Ягайлы хрысціць паганцаў па каталіцкаму абраду ў 1385 і надання прывілеям 1387 года ім роўных правоў з польскімі панамі; мусульманства і іўдаізму, якія з’яўляліся этнічная верай шматлікіх татар і яўрэяў.