Музей памяці Сібіры запрашае на выставу прысвечаную жанчынам
2024-03-11 14:57
Да Міжнароднага дня жанчын Музей памяці Сібіры распрацаваў спецыяльную праграму. Цягам двух дзён экскурсаводы распавядаюць пра лёсы жанчын, сасланых у Сібір.
Пра ролю жанчын у складаныя гістарычныя часы і асабістым болю некаторых з іх распаяла куратарка часовай выставы Катажына Слівоўска:
– Гэта наша першая часовая выстава пра жанчын, якая падрыхтавана жанчынамі. Каля двух гадоў таму мы размаўлялі пра тое, на якую тэму павінна быць выстава. Такія словы, як жанчына, маці, з’яўляліся найчасцей. Менавіта ім прысвечана наша першая часовая экспазіцыя.
Трапіць на часовую выставу “Толькі боль ёсць маім” можна да 28 красавіка. У экспазіцыю ўвайшлі 20 палотнаў, створаных мастачкай Эдытай Урвановіч на падставе збораў музею. У нядзелю для ўсіх жадаючых правядуць экскурсію па пастаяннай экспазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя