- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыве на Камянецкай Зямлі чалавек, для якога любоў да роднай зямлі з’яўляецца невычэрпнай, жыццядайнай крыніцай жыццёвай мудрасці і скарбніцай ведаў – краязнаўца Георгій Сцяпанавіч Мусевіч.
Нарадзіўся Георгій Сцяпанавіч 11 лістапада 1931г. ў сяле Дзмітровіч Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (у мінулым Брэсцкі павет Палескага ваяводства). Бацька - Мусевіч Сцяпан Сцяпанавіч з сялянскай сям’і, скончыў настаўніцкую семінарыю ў Белай Падлясцы. Маці - Алена Пятроўна Мусевіч (Елінецкая), як тады было заведзена, не працавала, займалася сям’ёй, была цудоўнай гаспадыняй.
Выхаваннем Георгія Сцяпанавіча займалася бабуля Марыя Палікарпаўна Елінецкая, якая паходзіла з даўняга шляхецкага роду Лявіцкіх. У бабулі была асабістая бібліятэка ў 5000 даволі рэдкіх кніг. Георгій Сцяпанавіч ўжо ў чатыры гады навучыўся чытаць. Перад пачаткам другой сусветнай вайны ў 1939 г. Георгій Сцяпанавіч скончыў першы клас Дзмітровіцкай польскай школы, пазней - два класы Дзмітровіцкай рускай школы. У 1941г. сям’я пераехала ў Камянец. У 1944 годзе Георгій Сцяпанавіч пайшоў у Камянецкую рускую школу ў чацвёрты клас, а праз месяц вучобы быў пераведзены ў пяты.
У дзяцінстве часта хварэў. Прачытаўшы кнігу Яўгена Сандофа «Як стаць моцным”, стаў рэгулярна займацца зарадкай, бегам, абліваннем халоднай вадой. Сам навучыўся плаваць і ў 1946 годзе стаў чэмпіёнам вобласці па плаванні. У 1947 годзе - чэмпіён Беларусі ў гэтым жа відзе спорту. У 1948 годзе са сваімі сябрамі арганізаваў першую раённую спартакіяду школьнікаў. Займаўся многімі відамі спорту. Па радзе сябра сям’і доктара Юрчанка паступіў у Мінскі інстытут фізічнай культуры. Пасля заканчэння інстытута пяць гадоў працаваў настаўнікам фізкультуры ў сярэдняй школе г.Высокое. Падрыхтаваў чэмпіёнку БССР па лёгкай атлетыцы Галіну Мяшкова, другога прызёра Усесаюзнай спартакіяды навучэнцаў барьерыста Валодзю Доцніка, чэмпіёна Усесаюзнай спартакіяды навучэнцаў дзідакідальніка Георгія Галаха.
У 1959г. Георгія Сцяпанавіча прызначылі дырэктарам зноў адкрытай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы „Пушча”, Школа стала лепшай у Беларусі сярод раённых спартыўных школ. У ёй падрыхтаваны дзесяткі чэмпіёнаў і прызёраў Рэспублікі, чэмпіёнаў Савецкага Саюза, міжнародных спаборніцтваў. Георгій Сцяпанавіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выконваў абавязкі пазаштатнага інспектара Камянецкага аддзела адукацыі, пятнаццаць гадоў з’яўляўся старэйшым трэнерам зборных каманд Брэсцкага ОБЛОНО па кіданні. Звыш ста выхаванцаў Георгія Сцяпанавіча атрымалі прафесію настаўніка, трэнера. За сваю працу ён быў удастоены звання „Выдатнік народнай адукацыі БССР», «Выдатнік асветы СССР», узнагароджаны медалём „За працоўную доблесць”. У 1991 годзе яму прысвоілі званне „Заслужаны трэнер Беларусі”.
З 1990 года Георгій Сцяпанавіч ўшчыльную заняўся вывучэннем гісторыі роднага краю. У сваіх артыкулах ён закранае розныя пытанні і тэмы. Яго артыкула апавядаюць пра малавядомых людзей Камянецкай зямлі, пра духоўна-асветніцкае жыццё краю, гісторыі вёсак Камянеччыны і, вядома, аб фізкультуры і спорце. Піша краязнаўца на рускай, украінскай, польскай, беларускай мовах. Падрыхтаваў звыш пяцісот артыкулаў. Ім напісаны рукапісы: „Паданне аб Зямлі Камянецкай”, „? Хто мы і адкуль мы”, „Кароткі нарыс радаводу Лявіцкіх”, „Народ, які жыў сярод нас”, „Легенды Камянеччыны», «Імёны твае, мая Зямля Камянецкая», «Камянец», «Помнік самаробны”, „Лёсы герба”, „Праўдзівая гісторыя”, „Кіраўнікі Камянца-Літоўскага”, „Слупы, вежы, вежачкі ...»,” Сляды полаўцаў на Камянеччыне”, „Святое месца Грушка”, «Жыццяпіс Вернага і Набожнага князя Валынскага Уладзіміра-Іаана Васількавіча» і мн. інш. У Гайнаўцы (Польшча) у часопісе «Па-суседску» на польскай мове надрукавана кніга Георгія Сцяпанавіча «Жыццё і смерць апошняга польскага караля”.
Георгій Сцяпанавіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім і духоўным жыцці г. Камянца. Да яго звяртаюцца з пытаннямі па гісторыі роднага краю навучэнцы школ, студэнты, святары, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі („Халакост”, „Мемарыял”, „Кліч”).
В 1500 г. брестский еврей Шлема Ихелевич купил в Каменце-Литовске дом и этим положил начало поселению в этом городе евреев. Правда, исторические источники упоминают о пребывании в нашем городе евреев еще и в 1465 году, но оно было скорее временным, нежели постоянным. Еврейское население постепенно увеличивалось... Болей »
Протоиерей Плакид Янковский (1810 – 1872) – известный церковный и общественный деятель, писатель, публицист, историк. Родился в семье униатского священника. В 1830 г. с отличием завершает Главную униатскую семинарию при Виленском университете и направляется в качестве преподавателя в Литовскую семинарию... Болей »
Для того, чтобы начертить ряд штрихов к истории города воспользо¬вался доступными мне письменными источниками. При отсутствии т ковых прибег к своим и других людей предположениям. Набрался смелости и заглянул за пределы письменных источников. Решил показать тот исторический фон, который предшествовал... Болей »
Гэтую кніжку марна шукаць на паліцах бібліятэк і кнігарняў, бо яна існуе толькі ў 3-х друкаваных экзэмплярах і ў рукапісах. Чытачы ж маглі пазнаёміцца з ёй праз часопіс «Па-суседску», дзе кніга друкавалася ў перакладзе на польскую і праз раённую газету «Навіны Камянеччыны», дзе твор публікаваўся ў асобных... Болей »