- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зараз пакрысе надыходзіць восень, і я міжволі прыгадваю тую самую. Не хачу ні вяртацца туды, ні рабіць гэтую падобную да той. Не кажу, што мне зараз нешта не падабаецца ў маім жыцці і што я сумую па мінулым. Мінулае само вылазіць у цяперашні час, выяўляецца ў дробных элементах надвор’я ды ў вулічнай восеньскай атмасферы. Хачу сказаць толькі адно: тады было добра. Ні пра што не шкадую: ні пра тое, што было, ні пра тое, чаго не стала. Мы памыліліся тады. Але людзі маюць права на памылкі так жа, як і маюць права на іх выпраўленне. І адзінае, пра што я шкадую, – што мы не выправілі нашых памылак. Я не да канца помню, што менавіта адбылося. У маёй памяці захаваліся толькі пачуцці, нейкія кадры без перадгісторыі і эмоцыі, якія я тады адчувала. (фрагмент)