Моладзевы клуб «Спадчына» ва Уроцлаве праводзіць заняткі па гісторыі Беларусі і беларускай мове
2023-07-03 14:59
Беларусы Уроцлава карыстаюцца кнігамі Уладзіміра Арлова, арганізуючы заняткі моладзёвага клубу.У розных гарадах Польшчы, дзе знаходзяцца вялікія асяродкі беларускай эміграцыі, адбываюцца заняткі па роднай мове, літаратуры і гісторыі.
Напрыклад, у беларускім хабе
«Новая Зямля» ў Беластоку вось ужо некалькі месяцаў адбываюцца курсы па гісторыі Беларусі
«Адкуль наш род?», якія праводзіць
Уладзімір Арлоў.
Беларусы Уроцлава таксама карыстаюцца кнігамі гэтага вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка, арганізуючы заняткі моладзёвага клубу
«Спадчына». Хаця сам клуб гэта не толькі гісторыя, але і мова, і культура і, наогул, усё, што беларускае. Сюжэт
Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл