«Мнагавокае неба» Наталлі Вішнеўскай. Тры прычыны, чаму гэтая кніга ўнікальная
2023-05-02 17:42
У 1926 годзе пабачыў свет паэтычны зборнік з невыразнай вокладкай і сціплай назвай «Вершы». Разам з тым гэтае выданне стала сапраўдным прарывам у літаратурна-грамадскім жыцці, бо яго аўтаркамі былі выключна жанчыны: Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская, Яўгенія Пфляўмбаўм. Нечуваная для тых часоў падзея адгукнулася амаль праз стагоддзе, бо сёлета зборы твораў гэтых паэтак выйшлі асобнымі кнігамі ў межах выдавецкай ініцыятывы
«Пфляўмбаўм».
Свой расповед пра літаратурныя навінкі «Будзьма!» пачынае з Наталлі Вішнеўскай, чый жыццёвы і творчы шлях лёгка заткне за пояс любы вострасюжэтны блокбастар.
Глядзіце самі:
была жонкай ворага народа — Алеся Дудара;
кароткае і няўдалае сямейнае жыццё з другім мужам — Алесем Звонакам;
ордэр на арышт Наталлі, вайна, блакада і эвакуацыя.
Падрабязней чытайце
па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.