Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
2023-06-09 21:57
У межах міжнароднага паэтычнага флэш-моба «Не загаснуць зоркі ў небе» беларуска-ўкраінская паэтка Іна Снарская чытае ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Іна Снарская нарадзілася ў Полацку. Ужо некалькі дзясяткаў гадоў яна жыве ва Украіне, аднак паэтка ніколі не перарывала творчай сувязі з Беларуссю.
Сёння Іна Снарская адкрывае яшчэ адну старонку паэтычнай відэа-хрэстаматыі #незагаснуцьзоркіўнебе, створанай да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў.